
Змест, афармленне і прызначэнне міні-музея адлюстроўвае тэму заняткаў, гутарак, спецыфіку ўзросту дзяцей канкрэтнай групы. Так, у музеі плануюцца заняткі з выхаванцамі "Бабулін куфар", " Які бывае посуд?"", "Знаёмства з рамествамі", "Беларуская цацка".

"Першаадкрывальнікамі" музея сталі выхаванцы старэйшай групы разам з выхавацелем Таццянай Вiктараунай, якая у рамках тэматычнай нядзелi "Беларуская народная творчасць» правяла першую экскурсiю у музеi. Дзецi былi вельм ураджаны ад наведвання музея i стараліся запомніць назвы экспанатаў выставы: "калаўрот", "ручнік", "гарлачык ", «куфар» і іншыя.

Да заняткаў ствараецца мультымедыйнае суправаджэнне, якое дапамагае дзецям лепш засвоіць карысную інфармацыю аб роднай краіне і культуры. Так знаёмства з беларускай хаткай пачынаецца пад песню “Спадчына” (муз. І.Лучанка, сл. Я.Купалы).
раскрыть » / « свернуть