Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Акция для родителей "День роднай мовы"

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.

Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з'яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яго з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Родная мова з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры.

На працягу дня ў групах нашай установы гучала беларуская мова. У гэты дзень педагогі ўвесь адукацыйны працэс арганізавалі на роднай мове. 

А выхавацель сярэдняй групы №1 арганізавала акцыю для бацькоў "Размаўляй па-беларуску", кожнаму з бацькоў раздаваліся лістоўкі з беларускімі словамі.