З 19 па 23 верасня ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць беларускамоўны тыдзень па тэме «Як ты дорага мне, мая родная мова!». Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа; выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова; далучаць дзяцей да вытокаў беларускай духоўнай культуры.
Выхавальнікамі былі праведзены заняткі па тэме “Беларускія народныя цацкі”, “Аб родным краі з роднай мовай”, “Размаўляй са мной па-беларуску”,“Беларускі касцюм – наш здабытак”.
Дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні, завучвалі вершы беларускіх паэтаў на памяць, чыталі і пераказвалі апавяданні і казкі.
Выхаванцы старэйшай групы паказалі тэатральную пастаноўку беларускай народнай казкі на беларускай мове “Зайчыкава хатка”. Тэатральная пастаноўка пакінула незабыўнае ўражанне ў сэрцах выхаванцаў сярэдніў і малодшых групп.